Вучэбны цэнтр авіяцыйнай бяспекі ІКАО (далей – ВЦАБ ІКАО) з’яўляецца структурным падраздзяленнем РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць па праграмах пачатковай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў для дарослых у галіне авіяцыйнай бяспекі ўсяго авіяцыйнага персаналу грамадзянскай авіяцыі, а таксама іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у галіне грамадзянскай авіяцыі.

Гіторыя ВЦАБ ІКАО пачынаецца са стварэння 10 сакавіка 2004 г. вучэбнага класа службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму (САБіР).

01 лістапада 2007 г. вучэбны клас выдзелены асобным структурным падраздзяленнем САБіР.

30 лістапада 2009 г. утвораны цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі ў структуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый ад 21 мая     2013 г. № 191-Ц РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўлена права адкрыць падрыхтоўку па профілі адукацыі «Службы бяспекі» і напрамку адукацыі «Грамадская бяспека» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, што цяпер паспяхова рэалізуецца.

24 чэрвеня 2013 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь выдадзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск ліцэнзія і сертыфікат дзяржаўнай акрэдытацыі на рэалізацыю адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

15 мая 2015 г. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) сертыфікавала цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне авіяцыйнай бяспекі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» у якасці Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО з выдачай сертыфіката аб прысваенні ўказанага статусу.

05 красавіка 2017 г. Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА) РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў акрэдытаваны для правядзення курсаў па перавозцы небяспечных грузаў па паветры па 1–12 катэгорыях ІАТА з выдачай сертыфіката, што дае права ажыццяўляць навучанне і прыём экзаменаў на рускай мове па міжнародным курсе ІАТА. 

08 чэрвеня 2017 г. Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый выдадзеным сертыфікатам № СУО–06 пацвердзіў адпаведнасць ВЦАБ ІКАО патрабаванням заканадаўства ў галіне грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь і з улікам Стандартаў і Рэкамендаванай практыкі ІКАО адобрыў у якасці ВЦАБ ІКАО.

28 жніўня 2017 г. Экспертным Саветам Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) рашэннем за № 38 РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадастаўлена права правядзення падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі работнікаў суб’ектаў перавозкі, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў паветраным транспартам.

ВЦАБ ІКАО мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, поўнасцю аснашчаную відэа, прэзентацыйнай і аргтэхнікай, вучэбныя камп’ютарызаваныя аўдыторыі, укамплектаваныя тэхнічнымі сродкамі, вучэбны пункт надгляду, лінгафонны кабінет, трэнажорную залу і памяшканне для прыёму ежы і кавы-паўз.

Навучанне праводзяць высокакваліфікаваныя інструктары-выкладчыкі, сертыфікаваныя ІКАО, якія прайшлі навучанне ў замежных навучальных цэнтрах ІКАО і ІАТА, а таксама на курсах павышэння кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «інтэрактыўныя метады навучання дарослых» пры інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Адзін з выкладчыкаў акрэдытаваны ІКАО ў якасці міжнароднага інструктара-выкладчыка ў галіне авіяцыйнай бяспекі.

Усе навучальныя матэрыялы і экзаменацыйныя заданні складзены на рускай мове. Кожнаму навучэнцу выдаецца вучэбны камплект, які ўключае метадычныя матэрыялы і публікацыі, неабходныя для курса. 

Пры ўмове паспяховай здачы экзамену (у апошні дзень вучобы) выдаецца Сертыфікат міжнароднага ўзору (ІКАО/ІАТА) і Пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору (аб навучанні па праграмах курсаў павышэння кваліфікацыі).