У нас якаснае навучанне

Вучэбны цэнтр па авіяцыйнай бяспецы ІКАО (далей – ВЦАБ ІКАО) з’яўляецца структурным падраздзяленнем РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і ажыцяўляе асветніцкую дзейнасць у галіне авіяцыйнай бяспекі і правіл перавозкі грузаў паветранным транспартам (1-12 катыгорыі).

Мы пастаянна ўдасканальваем нашы адукацыйныя праграмы і робім іх як мага больш эфектыўнымі. Методыка выкладання вучэбнага матэрыяла адпавядае сусветным стандартам, суправаджаецца дэманстрацыйным паказам навочных падручнікаў, разпрацаваных для кожнай канкрэтнай тэмы, і дае магчымасць абмена досведам паміж слухачамі.

Нашы заняткі цікавыя і метадычна граматныя па змесце. Іх адрознівае прадуманасць кожнай дробязі, эмацыйнасць правядзення, выкарыстанне актыўных форм і метадаў выкладання.

Выкладчыкі

Выкладчыкі ВЦАБ ІКАО ‒ гэта практыкі з вялікім стажам і досведам працы. Усе маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, довсед практычнай дзейнасці па забеспячэнню авіаяцыйнай бяспекі, пастаянна павышаюць свой прафісійны узровень у галіне авіяцыйнай бяспекі. Выкладчыкі ВЦАБ ІКАО прымаюць удзел у міжнародных і рэгіянальных семінарах і нарадах, а таксама ўдасканальваюць узровень педагагічнага майстэрства пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Усе выкладчыкі сертыфікаваны паўнамоцным органам у галіне грамадзянскай авіаяцыі Рэспублікі Беларусь. Выкладчык і намеснік дырэктара па вучэбна-матадычнай рабоце сертыфікаваны як інструктары ІКАО. Метадалогія падачы вучэбнага матэрыяла дазваляе выпрацаваць рэальную звычку выкарыстання тэарэтычных ведаў на практыцы.

 

Метадычныя матэрыялы

У працэсе навучання для слухачоў даюцца спецыяльна падабраныя і разпрацаваныя па кожнаму курсу метадычныя матэрыялы, якія утрымліваюць у сабе важную дадатковую інфармацыю як для работы на занятках, так і для самастойнага вывучэння. У распараджэнні слухачоў ёсть абсталяваная месцамі для самападрыхтоўкі бібліятэка метадычнай літаратуры, якая адказвае напрамку навучання. Для капіявання, ламінавання і брашуравання вучэбных матэрыялаў абсталявана спецыяльнае памяшканне.

 

Умовы навучання

Матэрыяльна-тэхнічная база навучальнагша цэнтра ‒ гэта поўнасцю абсталяваныя прэзентацыйннай, відэа- і оргтэнікай сучасныя вучэбныя аудыторыі з эрганамічнымі крэсламі, сістэмай ацяплення, вентыляцыі і кандыцыяніравання.

Для развіцця фізічнай культуры і спорта, узмацнення здароў’я, правядзення заняткаў па ручным боі і мерам самаабароны для працаўнікоў ваенізіраванай аховы і экіпажаў паветраных судоў абсталявана трэнажорная заля, якая ўключае ў сябе ўсё неабходнае санітарна-тэнічнае абсталяванне для захавання норм асабістай гігіены.

Для правядзення кава-паўзы і прыняцця ежы слухачамі абсталяваны пакой для адпачынку.

Група навучання

Групы фаміруюцца з улікам умоў і адукацыйных праграм для эфектыўнага навучання. Выкарыстоўваецца як групавая, так і індывідуальная формы навучання.

Практычныя заняткі

Для замацоўвання атрыманых теарэтычных ведаў, арганізацыі практычных заняткаў, адпрацоўкі практычных уменняў і звычак, неабходных у працэсе дагляда пасажыраў, ручной паклажы, багажа, 2 вучэбных пункта дагляда абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі дагляда. Гэтыя вучэбныя пункты дагляда адпавядаюць усім патрабаванням для падрыхтоўкі персанала, які выконвае комплекс мерапрыемств па абароне грамадзянскай авіаяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання.

Камп’ютарныя трэнажоры

Ва ВЦАБ ІКАО выкарыстоўваюцца наступныя камп’ютарныя трэнажоры:

  • трэнажор Simfox кампаніі Renful Premier Technologies для падрыхтоўкі аператараў рэнтгена-тэлевізійных установак. Трэнажор прызначаны для забяспечання аператараў найбольш рэалістычнымі і сучаснымі формамі навучання па рэнтгена-камп’ютарнай падрыхтоўцы. Трэнажор дае магчымасць выкладчыку ствараць бясконцую колькасць спецыфічных торб і кантэйнераў, якія адказваюць дакладным патрабаванням навучання і тэставання аператараў;
  • камп’ютарны трэнажор «Стрелок», які прызначаны для навучання стральбе з разнастайных тыпаў зброі і набыцця практычных звычак па валоданню службовай зброяй. Трэнажор дазваляе імітаваць стральбу на дыстанцыі ад 5 да 1000 метраў;
  • праграма «SANAKO» для удасканальвання ведаў па іншаземнай мове, дзе пад кіраўніцтвам дасведчанага выкладчыка персанал мае магчымасць адпрацаваць практычныя звычкі па выкарыстоўванню іншаземнай мовы.