Як зарэгістравацца на навучанне?
Каб зарэгістравацца на навучанне, неабходна запоўніць заяўку на навучанне (авіяцыйная бяспека ці небяспечныя грузы) і адправіць на электронны адрас tcas@airport.by і/ці звязацца з кантактнай асобай па тэлефоне:
- +375 17 279 12 74 (навучанне па авіяцыйнай бяспецы)
- маб. +375 29 768 16 50 Герасімчык Таццяна Васільеўна
- +375 17 279 14 99 (навучанне па правілах перавозкі небяспечных грузаў)
- моб. +375 29 566 86 88 Громаў Анатоль Васільевіч
Вы атрымаеце поўную і вычарпальную інфармацыю аб праграме навучання, якая Вас цікавіць, прапануюць дату, забрануюць месца ў групе для навучання, распавядуць, якія дакументы неабходны для афармлення дагавора на навучанне.
Як можна азнаёміцца з планам-графікам (раскладам) навучання?
Расклад навучання знаходзіцца тут.
Што рабіць, калі ў раскладзе няма зручнай даты навучання па адукацыйнай праграме?
Калі ў раскладзе Вы не знайшлі зручную дату навучання неабходна звязацца з кантактнай асобай па тэлефоне і атрымаць поўную і вычарпальную інфармацыю па пытанню, якое Вас цікавіць.
- +375 17 279 12 74 (навучанне па авіяцыйнай бяспецы)
- маб. +375 29 768 16 50
- +375 17 279 14 99 (навучанне па правілах перавозкі небяспечных грузаў)
- маб. +375 29 566 86 88
Ці выдаецца слухачам вучэбны матэрыял?
Слухачам выдаецца камплект раздатачны матэрыял і ўсе неабходныя для навучання нарматыўныя дакументы. Раздатачны матэрыял для навучання утрымлівае ў сабе такія матэрыялы, як графікі, табліцы, схемы, ілюстрацыі, вытрымкі з дакумента, прыклады, практыкаванні і г.д.
Якія дакументы выдаюцца пасля навучання?
Пасля заканчэння навучання пры ўмове паспяховага праходжання выніковай атэстацыі Вы атрымліваеце сертыфікат і/ці пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі вызначанага дзяржаўнага ўзора і/ці даведку аб навучанні вызначанага дзяржаўнага ўзора. Для атрымання дадатковай інфармацыі аб парадку выдачы дакументаў аб адукацыі можна звязацца з кантактнай асобай па наступным тэлефонам:
- +375 17 279 12 74,
- маб. +375 29 768 16 50
На якой мове ідзе выкладанне?
Навучанне праходзіць на рускай мове.
Ці даецца перапынак на абед?
У адпаведнасці з раскладам заняткаў прадугледжаны абедзены перапынак (60 хвілін). Слухачы маюць магчымасць паабедаць у камфартабельным пакоі прыёму ежы, дзе ёсць ўсё неабходнае для гэтага абсталяванне: лядоўня, мікрахвалёвая печ, электрачайнік, посуд, кулер з пітной вадой, зручная сучасная мэбля. Таксама магчыма паабедаць у сталоўцы, рэстаране, кавярні, якія размешчаны ў будынку аэравакзальнага комплекса.
Да якой гадзіны праходзяць заняткі?
Навучанне заканчваецца ў адпаведнасці з раскладам заняткаў па асобнай адукацыйнай праграме, зацвержданай дырэктарам ВЦАБ ІCАО